Home

Advertisement

Customize
drapiezhnica
Гэтая рэклямная кампанія дэбютавала крыху менш, чым год таму, а дакладней 25 лютага 2008 году. Яна вклікала масу супярэчлівых меркаваньняў, але, на маю думку яе сьмела можна назваць адным зь лепшых спалучэньняў рэклямы і піяру на польскім рынку за апошнія пару год.

Рэклама мела характар тызэру, то бок паступова зьяўляліся яе асобныя часткі. І спачатку зьявілася гэтая:



працяг )
 
 
drapiezhnica
22 June 2008 @ 08:48 am
рускія ў паўфінале чэмпіянату Эўропы! тыя, хто калісьці прадуў Партугаліі з ганебным лікам 7:1, учора абгулялі Галяндыю!!!
за каго ж хварэць-та зараз?!
 
 
Current Mood: busy
 
 
drapiezhnica
11 June 2008 @ 11:55 pm

ненавіжу

, калі за мной паўтараюць!!!
...асабліва гэта датычыцца майго стылю...
 
 
Current Music: Placebo - Passive Agressive
 
 
drapiezhnica
06 May 2008 @ 02:28 pm
...а я 16-га ў Кракаў на канцэрт "Кашын" ;)

 
 
Current Mood: busy
Current Music: Less Than Jake
 
 
drapiezhnica
20 April 2008 @ 07:36 pm
...вярнуліся з канцэрту Zdob si Zdub. выступ быў проста супэрскі! хлопцы гралі як заведзеныя амаль без перапынку дзьве гадзіны! а больш за ўсё распірае ад таго, што вось так проста можам сесьці і паехаць на канцык у Бэрлін!!! ;)



яшчэ фоты (соры за якасьць) )
 
 
Current Mood: ecstatic
Current Music: ...самі здагадайцеся ;)
 
 
drapiezhnica
14 April 2008 @ 10:22 pm
нейк сама сабою назьбіралася маленькая калекцыя...



гэта Брно :)

усе [г]люкі )
 
 
Current Location: Wroclaw
Current Mood: crazy
Current Music: Portishead+MassiveAttack (live)
 
 
drapiezhnica
08 April 2008 @ 02:18 pm
і самая ахвотная мадэлька :)))



тутака яшчэ )
Tags:
 
 
Current Music: Rekevin - Peter
 
 
drapiezhnica
05 April 2008 @ 06:45 pm
вішу!



Дыскаграфія



Альбомы



* Frank (2003)(Billboard 200 #61)Общий тираж 2,000,000
* Back to Black (2006)(Billboard 200 #2)Общий тираж 8,500,000(включая продажи Back to Black:Deluxe Edition)

Сінглы



* Stronger Than Me (2003)
* Take the Box (2004)
* In My Bed / You Sent Me Flying (2004)
* Pumps / Help Yourself (2004)
* Rehab (2006)
* You Know I’m No Good (2007)
* Back to Black (2007)
* Tears Dry on Their Own (2007)
* Valerie (c Марком Ронсоном) (2007)
* Love Is a Losing Game (2007)
* B Boy Baby(feat. Mutya Buena)(2007)
 
 
drapiezhnica
...прыходжу сёньня на заняткі па гісторыі дызайна. а выкладчык (пабачыла яго ўпершыню:)) такі цікавы: узрост - да 35-ці. хайратнік да поясу. як аказалася, мэталюга. увесь такі, што называецца, на раслабоне... і дае дамашняе заданьне: - зрабіце мне, - кажа, - фоткі тыповае польскае кватэры. я пасьля заняткаў падыходжу і тлумачу, што, маўляў, паняцьця анікага ня маю, як выглядае тыповая польская кватэра, бо я зь Беларусі... і тут ён паставіў мяне ў тупік: "зь Беларусі? у глянах?"
 
 
Current Location: Wroclaw
Current Mood: artistic
Current Music: Lydia Lunch
 
 
drapiezhnica

Eisleben



Пасьля Бэрліну быў Айслебэн (Eisleben), што недалёка ад Хале, да маёй сяброўкі Насты. Яе бацькі гдоў пяць таму эмігравалі ў Нямеччыну.
Праяжджалі праз Хале. Гарадок з выгляду вельмі прывабны: шмат гістарычных будынкаў і т.п. Дый усё ў сонечных праменьнях. Але такое адчуваньне было, што аніякага жыцьця ў ім няма... Што праўда, мы наавт з аўто не выходзілі, каб гэта спраўдзіць. Але праз шыбу выглядала так, што людзей у горадзе няма, а машыны проста праяжджаюць скрозь яго... Як аказалася, адчуваньне гэтае было памылковым: Наста распавядала пазьней, што ў Хале нават два сквоты ёсьць і часам там даволі неблагія канцэрты праводзяць...



***

чытаць далей )

яшчэ здымкі

чакайма на працяг ;)

 
 
Current Location: Wroclaw
Current Mood: добры
Current Music: ERB :)
 
 
drapiezhnica
05 March 2008 @ 12:06 pm

Das ist Berlin



...Ніколі не думала, што немцы такія ахвотныя да дапамогі! Кіроўца фуры, які падвозіў у кірунку Бэрліна, высадзіў нас на аб’язной на аўтазапраўцы. Машынаў амаль не было. На супрацьлеглам баку таксама была запраўка і мы перабяжалі праз атабам на яе. А там спыняліся ў асноўным машыны з польскай рэгістрацыяй, якія ехалі ў кірунку мяжы, альбо тыя, хто ня ехаў у Бэрлін. І вось мы сланяемся па запраўцы, пытаемся кіроўцаў, час ад часу заходзячы ўнутр, каб глянуць у атлас нямецкіх аўтадарог (у нас толькі мапа Эўропы была) ды пагрэцца. Калі мы ў чарговы раз выходзілі на вуліцы, падыйшла да нас кабета, што пару хвілінаў таму ўнутры была і, дыхнуўшы такім алькагольна-кававым душком, давай па-немецку нешта лапатаць... А мы ж толькі па-англіцку! А яна “па-нашаму” ні ў зуб! Яна нам на машыну сваю паказвае і дае зразумець, што, маўляў, сядайце. А там і муж яе, які таксама толькі па-немецку... І тут Рыгоравіч мой, на шчасьце, ляпнуў фразу нейкую з выразам “мэтро стэйшн”. “Я-я!”, - у адзін голас закрычалі нашыя дабрадзейнікі! Аказалася, што яны жывуць у прыгарадзе, які ўжо стаў часткай Бэрліна і ёсьць там “мэтро стэйшн”, куды яны нас і завезлі (прычым, спачатку да сябе дадому, каб мы скарысталіся прыбіральняй і тп).
Самае сьмешнае было ўжо на пэроне мэтро. Кабета, якая нам дапамагла, расцалаваўшы на разьвітаньне, патлумачыла, што да ад’езду цягніка засталося тры хвіліны. А нам на трэцюю каляю. І вось бягуць два беларуса па пэроне, а немцы наўздагон крычаць “Шнэлле! Шнелле!”



чытаць далей )


яшчэ здымкі

Працяг будзе... :)

 
 
Current Location: Wroclaw
Current Mood: добры
Current Music: Ber-linn - "Скейтборд"
 
 
drapiezhnica
14 February 2008 @ 01:44 pm
год таму на Дзень сьв. Валянціна мой каханы ўпершыню падарыў мне кветкі. гэта былі цюльпаны :) тады ён да мяне шчэ толькі падктавў. трапна: меньш, чым празь месяц мы адсьвяткуем "год разам" :)

 
 
Current Mood: happy
Current Music: Найк Борзов - Одна Она
 
 
 
drapiezhnica
выкладчык па журналісцкай этыцы - паважаны і вядомы пан прафэсар - прызнаўся сёньня, што вельмі любіць... парнаграфію! "калі кабета ня супраць, то чаму б і не?..", - аргумэнтаваў ён.
а зараз вось узгадалася, як на мінулым тыдні размаўляла са знаёмай з чацьвертага курса і яна распавядала, як пару гадоў таму здавала іспыт у таго ж пана прафэсара і большую частку часу яны прысьвяцілі размове пра сэкс у аўто...
 
 
Current Music: Kosheen - Damage
 
 
drapiezhnica
26 January 2008 @ 02:33 am
Абсалютна выпадкова заўважыла ўчора "грузінскую" рэстарацыю ва Ўроцлаве. Называецца "gruzińskie chaczapuri". Маючы сантымэнт да Грузіі, вырашылі з маёй паловай пайсьці туды сёньня павячэраць (у тым ліку й дзеля таго, каб потым падзяліцца ўражаньнямі са сваімі грузінскімі сябрамі).

Абурэньне зьявілася ўжо тады, калі ў мэню пабачылі склад гэтага, так бы мовіць, хачапуры. Тутака гэтая страва выглядае наступным чынам: аладка (што праўда, смачная), на якую па-просту насыпана парэзанае мяса (як для кебаба). У поўны ападак мы выпалі пасьля таго, як кельнэр запытаўся, ці дадаць у хачапуры сыр!!!

Не хачу выхваляцца, але, як асобам, якім давялося пакаштаваць сапраўднае грузінскае хачапуры (і не па адным рэцэпце гатаванае) непасрэдна ў Грузіі, нам проста непрыемна стала: як можна гэтак абражаць грузінскую кухню! Сапраўдны хачапуры ну ніяк ня можа быць мясным! Хачапуры - гэта аладка з сырам унутры!

Непаўторным зьяўляецца аджарскае хачапуры! Гэта лодачка зь цеста, у сярэдзіне якой знаходзяцца "ямка" з сырам. Яна запякаецца ў печцы, а калі яе дастаюць адтуль, адразу ўбіваюць сырое яйка. Падаюць на талерцы. Есьці гэта трэба рукамі, адламваючы кавалкі цеста і макаючы ў яйка з сырам. Прызнацца, адна з самых смачных рэчаў, якія калі-небудзь каштавала ў сваім жыцьці! :)


Менавіта так выглядае аджарскае хачапуры


P.S.яшчэ крыху пра хачапуры ;)
 
 
Current Location: Ўроцлаў
Current Mood: angry
Current Music: Georgian Insight & Nino Qatamadze - Olei
 
 
drapiezhnica
15 January 2008 @ 09:08 pm
...ужо трэці дзень "тэмпературу" (што не перашкодзіла мне здаць датэрмінова ўжо 2 іспыты!!!)
дзяўчаты мяне цытрынкамі, журавінкамі лечаць ды булёнчыкамі, а Паэт (той, пра якога ўжо была гаворка раней) - прыгожымі вершамі:

"...Твои черты, твой смех, твой взор
Прекрасны, как пейзаж прекрасен,
Когда невозмутимо ясен
Весенний голубой простор.

Грусть улетучиться готова
В сиянье плеч твоих и рук;
Неведом красоте недуг,
И совершенно ты здорова..."

Шарль Бодлер (С)
из «Цветов зла»
 
 
Current Music: Fleur
 
 
drapiezhnica
10 January 2008 @ 07:59 am
"...у каханьні нельга да рэшты зьліцца адзін з адным і трэба як мага часьцей раставацца, каб шанаваць новыя сустрэчы. Толькі той, хто не аднойчы заставаўся адзін, ведае шчасьце спатканьняў з каханай."
Э.М. Рэмарк, "Тры таварышчы"


цудоўная раніца!!! нягледзячы на тое, што ня сплю ўжо, хіба, з паловы на шостую. абудзіла мая палоўка: нарэшце прыехаў! ляжыць во зараз у ложку - такі ўвесь родны - пасапвае.
ня бачыліся амаль месяц, так што зараз I'm happy!!!
 
 
Current Mood: happy
 
 
drapiezhnica
08 January 2008 @ 05:52 pm
...чысьцей за ўсё ў студэнтаў у інтэрнацкіх пакоях падчас сэсіі!
 
 
Current Music: The CURE - I'm Free Now
 
 
drapiezhnica
08 January 2008 @ 12:55 am

Віньшую ўсіх фрэндаў з НГ! памаранчавага Вам настрою ў 2008!



...сама адсьвяткавала добра. настрой быў прыпаскуднейшы, але галоўнае апынуцца сярод сяброў! шмат таньчылі!



1-га быў нейкі памежны стан, які складана апісаць канкрэтней. а 2-га - абсалютная спустошанасьць унутры.

...гэты спустошана-памежны (ці памежна-спустошаны) стан зафіксавала "літаральна":

Чамусьці ў дзяцінстве чакаеш на цуды ў гэтае сьвята. А з узростам усё больш прагматычна разумееш, што калі цуды ў гэтае сьвята і здараюцца, то не таму, што сьвята, а таму што так супала.
...Ці што цудаў у гэтае сьвята не бывае...
А яшчэ жаданьні, якія задумваеш у апошнюю хвіліну сыходзячага году, не спаўняюцца. А калі і спаўняюцца, то не таму, што ты думаў пра іх у апошнюю хвіліну сыходзячага году, а таму што проста супала.
Праверана.
 
 
Current Music: Саша і Сірожа - Новы Год
 
 
drapiezhnica
08 January 2008 @ 12:37 am
Пальцы заточаны пад пісаньне. Даўна не было.
...натхніў паэт. пазнаёміліся на НГ. прысьвячае мне вершы. дасылае смсамі...



говорить дороже, умирать меньше
красные косы не заплетя судьбе
услышать: «вы прысьвячаеце мне вершы?
а трэба сябе… трэба сябе»
не придется
ты ночное контрабандное солнце
зависшее не надо мной

p.s. іншыя пакіну сабе...
 
 
Current Location: Wroclaw
Current Mood: спакойны
Current Music: Massive Attack, Portishead
 
 
 
 

Advertisement

Customize